Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год экспарт беларускіх калійных угнаеньняў упаў на 23%, нафтапрадуктаў — на 40%


Беларуськалій. Ілюстрацыйнае фота
Беларуськалій. Ілюстрацыйнае фота

За 2016 год экспарт беларускіх калійных угнаеньняў склаў 2,2 млрд даляраў, што на 23% меней за 2015 год, перадае БелаПАН. Пры гэтым фізычныя аб’ёмы экспарту аказаліся нават на 3% большымі за 2015-ы — 5,7 млн т.

«Крызісныя зьявы на сусьветным рынку калію, нізкая пакупніцкая здольнасьць нашых асноўных замоўнікаў, пазьней падпісаньне некаторых асноўных кантрактаў прывялі да зьніжэньня кошту калійных угнаеньняў на замежных рынках», — тлумачыць такія вынікі генэральны дырэктар «Беларуськалію» Іван Галаваты ў газэце «Калійшчык Салігорска», але абяцае разьвіваць вытворчыя магутнасьці, павышаць прадукцыйнасьць працы і якасьць прадукцыі.

Яшчэ горшая сытуацыя з экспартам беларускіх нафтапрадуктаў: у грашовым выражэньні, як перадае БелаПАН, экспарт скараціўся прыблізна на 40% да 2015 году, у фізычным — на 23% да 13 млн т. Пры гэтым пастаўкі ў Расею зьнізіліся на 70%, але павялічыліся на траціну ва Ўкраіну і Нідэрлянды, у тры разы павялічыліся ў Польшчу. Расея такімі зьменамі незадаволеная, Беларусь зьніжае экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты ў выпадках, калі яны вывозяцца за межы Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Эўрапейскі мінімум: вынікі зьнешняга гандлю за 2016 год

Мінэральныя прадукты (у ліку якіх нафтапрадукты) складалі ў першыя 11 месяцаў 2016 году 22% экспарту Беларусі ў грашовым выражэньні, аб’ёмы іх экспарту склалі толькі 64,2% ад такіх у першыя 11 месяцаў 2015 году. Прадукцыя хімічнай прамысловасьці складала тады 20% экспарту, аб’ёмы яе экспарту склалі 81,5% у студзені-лістападзе 2016 году да тых месяцаў 2015-га.

Агулам жа абарот зьнешняга гандлю Беларусі скараціўся за першыя 11 месяцаў 2016 году на 12,4%. Экспарт упаў на 14,5%, імпарт — на 10,4%. У прыватнасьці, з Расеяй гандлёвы абарот скараціўся на 6,9%.

Што і як упала ў Беларусі за год:

Што і як упала ў Беларусі за год
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:38 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG