Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зьменшыла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты. Колькі той нафты будзе, невядома


Ад 1 сьнежня Беларусь зьнізіла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты ў выпадках, калі яны вывозяцца за межы Эўразійскага эканамічнага саюзу (Беларусь, Расея, Казахстан, Армэнія, Кіргізстан).

Мыты зьнізіліся (PDF) на сырую нафту за тону зь 92,7 да 90,4 даляра, на прастагонны бэнзін за тону з 65,8 да 64,1 даляра, на таварны бэнзін за тону зь 56,5 да 55,1 даляра, на лёгкія і сярэднія дыстыляты з 37 да 36,1 даляра за тону і гэтак далей.

Лічбы «адкруцілі» даволі значна, цяперашняе зьніжэньне перабіла падвышэньне мытаў ад 1 лістапада. З чым гэта зьвязана, урад не тлумачыць.

Пакуль невядома, якімі будуць аб’ёмы паставак у Беларусь расейскай нафты — асноўнай крыніцы вытворчасьці беларускіх нафтапрадуктаў. Расея ў 2016 годзе прыкметна зьнізіла пастаўкі нафты ў Беларусь, Крэмль наракае на недапастаўку нафтапрадуктаў зь Беларусі ў Расею, а Беларусь настойвае на падвышэньні тарыфаў на транзыт расейскай нафты. Нафтагазавую спрэчку перанесьлі на сьнежань.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG