Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна аднаўляе курс на ўступленьне ў NATO


Вярхоўная Рада Ўкраіны пры падтрымцы 260 дэпутатаў з 370 прысутных унесла на разгляд сэсіі заканадаўчую норму пра паглыбленьне супрацоўніцтва з Паўночнаатлянтычным альянсам (NATO) з мэтай набыцьця сяброўства ў гэтай арганізацыі.

Адпаведныя зьмены прапануецца ўнесьці ў два законы — аб прынцыпах унутранай і замежнай палітыкі, а таксама аб асновах нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны.

«Украіна мае дастатковыя палітыка-прававыя перадумовы для поўнага інстытуцыйнага збліжэньня з Паўночнаатлантычным альянсам, сярод якіх і вядомае рашэньне бухарэсцкага саміту NATO ў 2008 годзе аб адназначным прызнаньні будучага сяброўства Ўкраіны ў гэтай арганізацыі, патрэба ў якім ёсьць бясспрэчным імпэратывам часу», — адзначылі аўтары заканадаўчых зьменаў.

Украіна дэкляравала пазаблёкавы статус з 2011 году. Тады з ініцыятывы праўладнай на той час Партыі рэгіёнаў у закон аб прынцыпах ўнутранай ды замежнай палітыкі была ўнесеная норма пра няўдзел краіны ў ваенна-палітычных саюзах. Аднак тагачасныя ўлады дэкляравалі пры гэтым прыярытэтнасьць ўдзелу Ўкраіны ва ўдасканаленьні і разьвіцьці эўрапейскае сыстэмы калектыўнай бясьпекі і працяг «канструктыўнага супрацоўніцтва з NATO ды іншымі ваенна-палітычнымі блёкамі ва ўсіх пытаньнях, што ўяўляюць узаемную цікавасьць».

У сьнежні 2014 года Ўкраіна адмовілася ад пазаблёкавага статусу, абгрунтоўваючы сваё рашэньне агрэсіяй Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG