Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўзмацніла кантроль па ўсёй лініі мяжы ў сувязі з расейскімі вайсковымі вучэньнямі


Украіна пільна адсочвае ўсе дзеяньні Расеі, зьвязаныя з перакіданьнем вайсковай сілы і тэхнікі на тэрыторыю анэксаванага Крыму і Беларусі.

«Нечаканыя так званыя трэніроўкі або вучэньні Расея праводзіць пастаянна. Гэта тычыцца ня толькі дэсантных войскаў і перакіданьня тэхнікі і боепрыпасаў на тэрыторыю ня толькі Расеі, але і на тэрыторыю суседняй Беларусі быццам бы ў рамках супольных вучэньняў. Рэакцыя ўкраінскага вайсковага ведамства адэкватная: мы назіраем уважліва за перакідкай войскаў, узмоцнены кантроль за паветранай прасторай, кантроль на мяжы», — паведаміў сёньня на брыфінгу ў Кіеве сьпікер у пытаньнях антытэрарыстычнай апэрацыі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка.

Паводле яго, узмоцнены кантроль па ўсіх накірунках абумоўлены тым, што такія вучэньні могуць нечакана перарасьці ў акт агрэсіі. «Таму ўсе, хто цяпер знаходзіцца на перадавой (на ўсходзе Украіны — РС), а таксама ўздоўж дзяржаўнай мяжы Ўкраіны, прыведзеныя ў адпаведны стан гатовасьці», — падкрэсьліў ён.

«Вучэньні краіны, якая цяпер вядзе супраць нас агрэсіўныя дзеяньні, падтрымліваючы наймітаў, таксама перакідаючы на тэрыторыю акупаванага Данбасу бронетэхніку, боепрыпасы, гаруча-змазачныя матэрыялы, пастаўляючы туды наймітаў — гэта значыць, што краіна-агрэсарка не пакідае спробаў запалохаць як Украіну, гэтак і заходніх партнэраў. Яшчэ раз падкрэсьліваю: любыя вучэньні ёсьць магчымай пагрозай», — заявіў Андрэй Лысенка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG