Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнс пра тое, чаго не сказаў Трамп: ЗША застаюцца вернымі Артыкулу 5 Статуту NATO


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майкл Пэнс і прэм’ер-міністар Чарнагорыі Душка Маркавіч у Вашынгтоне, 5 чэрвеня 2017
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майкл Пэнс і прэм’ер-міністар Чарнагорыі Душка Маркавіч у Вашынгтоне, 5 чэрвеня 2017

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майкл Пэнс заявіў, што Злучаныя Штаты па-ранейшаму адданыя Артыкулу 5 Паўночнаатлянтычнай дамовы.

Гэта ён пацьвердзіў 5 чэрвеня, падчас цырымоніі ўзнагароджаньня Генэральнага сакратара Енса Столтэнбэрга ў Вашынгтоне.

«Мы выканаем свае абавязаньні перад нашым народам, каб забясьпечыць калектыўную абарону ўсіх нашых саюзьнікаў… Напад на аднаго з нас зьяўляецца нападам на ўсіх нас».

СМІ зьвяртаюць увагу, што заява Пэнса можа мець сувязь з адмоўнай рэакцыяй саюзьнікаў ЗША па NATO на факт, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не пацьвердзіў прыхільнасьці ЗША да Артыкулу 5 Статуту NATO падчас свайго выступу 25 траўня ў Брусэлі. У гэтым артыкуле напад на адну дзяржаву NATO разглядаецца як напад на ўсіх саюзьнікаў.

У сваім выступе Пэнс таксама ня выключыў магчымасьці будучага пашырэньня Паўночнаатлянтычнага альянсу. «Адкрытыя дзьверы NATO заўсёды павінны заставацца такімі… Альянс NATO гэтак жа важны сёньня, як і пры яго стварэньні амаль 70 гадоў таму», — сказаў ён.

Выказваньні Пэнса мелі месца ў той самы дзень, калі адбылося афіцыйнае далучэньне Чарнагорыі да NATO. Віцэ-прэзыдэнт павіншаваў прэм’ер-міністра Чарнагорыі, якога Трамп адштурхнуў падчас саміту NATO ў Брусэлі. Кліп гэтага інцыдэнту набыў вядомасьць падчас замежнай паездкі Трампа ў мінулым месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG