Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане затрыманыя 12 падазраваных у датычнасьці да тэракту


Паліцыя праводзіць ператрусы ў жылых раёнах Лёндана
Паліцыя праводзіць ператрусы ў жылых раёнах Лёндана

На ўсходзе Лёндана паліцыя затрымала 12 падазраваных у датычнасьці да тэракту, які адбыўся ў ноч на нядзелю.

Пра гэта паведамілі ў Скотлэнд-Ярдзе. У заяве гаворыцца, што «афіцэры Контртэрарыстычнага падразьдзяленьня затрымалі гэтай раніцай 12 чалавек у раёне Баркінг на ўсходзе Лёндана ў сувязі з інцыдэнтамі ў раёне Лёнданскага моста і рынку Бора-маркет».

Па дадзеных Sky News, падазраваныя ў момант затрыманьня знаходзіліся ў доме, дзе жыў адзін з нападнікаў, якога забіла паліцыя. Імёны нападнікаў паліцыя па-ранейшаму не называе.

Увечары 3 чэрвеня мікрааўтобус заехаў у натоўп на Лёнданскім мосьце. Пасьля гэтага зь яго выбеглі тры чалавекі з нажамі ў руках і пачалі забіваць людзей. У выніку загінулі сем чалавек, яшчэ 48 былі адпраўленыя ў бальніцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG