Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй: надышоў час сказаць тэрарыстам «хопіць значыць хопіць»


Прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што настаў час сказаць, што «хопіць значыць хопіць», калі справа тычыцца барацьбы з тэрарызмам.

«Мы ня можам і не павінны прыкідвацца, што ўсё можа працягвацца так, як яно ёсьць», — сказала Мэй у сваёй заяве з нагоды тэрактаў у Лёндане, падчас якіх сем чалавек былі забітыя і дзесяткі параненыя.

Трое падазраваных у тэрарызьме ўехалі на мікрааўтобусе ў пешаходаў на Лёнданскім мосьце позна ўвечары 3 чэрвеня, а затым закалолі людзей на суседнім рынку перш чым іх застрэлілі паліцэйскія. Мэй сказала ў тэлевізійным заяве, што трое мужчын былі ў падробленых паясах шахідаў, каб сеяць паніку і страх.

Пасьля тэракту большасьць палітычных партый прыпынілі выбарчую кампанію, але Мэй сказала, што ўсеагульныя выбары адбудуцца, як плянавалася, 8 чэрвеня. «Нельга дазволіць гвалту парушыць дэмакратычны працэс», — заявіла яна.

Гэта быў трэці тэрарыстычны акт у Вялікабрытаніі з канца сакавіка пасьля аналягічнай атакі 22 сакавіка каля парлямэнта на Вэстмінстэрскім мосьце і выбуху бомбы на поп-канцэрце ў Манчэстэры 22 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG