Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На загад Лукашэнкі ў Беларусі будуць вырабляць хакейны рыштунак


Аляксандар Лукашэнка ў хакейнай форме
Аляксандар Лукашэнка ў хакейнай форме

Цягам бягучага году ў Беларусі маюць наладзіць выпуск хакейнай амуніцыі для дзіцяча-юнацкіх школаў — форму, шлемы, шчыткі і канькі, расказаў на тэлеканале АНТ намесьнік прэм’ер-міністра Васіль Жарко. Задачу выпускаць рыштунак паставіў Аляксандар Лукашэнка.

«Як хочаце рабіце!» Як нечаканыя жаданьні Лукашэнкі станавіліся законамі

Паводле Жарко, пытаньне прапрацаванае, «ёсьць прадпрыемствы». Якія менавіта, ён не назваў. Для нацыянальнай зборнай форма застанецца замежнай вытворчасьці.

Заробкі ў гульцоў і трэнэраў мусяць быць аднолькавымі, дадаў намесьнік прэм’ера (верагодна, гаворка вялася пра хакей). Пасьля слабага выступу зборнай Беларусі ў хакеі на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы Лукашэнка загадваў «устанавіць нармальны заробак» для хакеістаў, бо «ў іх зялёныя вочы». Паводле Лукашэнкі, на хакей і так выдаткоўваецца пятая частка ад усіх грошай на спорт, але няма «ніякай аддачы».

Акрамя таго, Жарко заявіў, што да канца году будзе «выстраеная вэртыкаль кіраваньня» ў галіне спорту нават на раённым узроўні — зьявяцца спэцыялісты, якія будуць займацца выключна спортам (цяпер яны працуюць у складзе аддзелаў адукацыі). Грошы на спорт закладзеныя ў бюджэтах на ўсіх узроўнях, але яны не заўжды рацыянальна выкарыстоўваюцца, дадаў ён.

Лядовы палац як дзіцячая мара Лукашэнкі

Беларусь і Латвія супольна правядуць чэмпіянат сьвету ў хакеі 2021 году, Беларусь ужо прымала чэмпіянат сьвету ў хакеі ў 2014 годзе. Тыдзень таму кіраваць фэдэрацыяй хакею Беларусі прызначылі былога старшыню Менскага аблвыканкаму Сямёна Шапіру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG