Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом паабяцаў пакінуць у сіле санкцыі супраць Расеі


Ілюстрацыя ©Shutterstock
Ілюстрацыя ©Shutterstock

Адміністрацыя ЗША не зьбіраецца адмяняць або зьмякчаць санкцыі, уведзеныя супраць Расеі, і не выключае, што неўзабаве ў дачыненьні да Масквы будуць уведзены новыя жорсткія захады.

«Мы не зьмякчаем нашы санкцыі супраць Расеі, — заявіў у пятніцу галоўны эканамічны дарадца прэзыдэнта ЗША Гэры Кон. — Калі мы і зробім што-небудзь, то гэта будзе ўзмацненьне жорсткасьці палітыкі ў дачыненьні да Расеі».

Раней дарадца кіраўніка Белага дома, які лічыцца адным з найбольш уплывовых чыноўнікаў адміністрацыі, паведаміў, што Дональд Трамп «вывучае» праблемы санкцыйнай палітыкі ў дачыненьні да Расеі і пакуль не гатовы публічна «агучыць сваю пазыцыю», паведамляе «Голас Амэрыкі».

У ходзе выбарчай кампаніі прэзыдэнт ЗША неаднаразова заяўляў пра тое, што лічыць неабходным палепшыць адносіны з Расеяй і дапускаў магчымасьць заключэньня «вялікай зьдзелкі з Крамлём».

Словы Гэры Кона выклікалі зьдзіўленьне ў краінах Эўразьвязу, якія настойвалі на захаваньні жорсткіх захадаў у дачыненьні да Расіі да таго часу, пакуль Масква не пачне выконваць менскія пагадненьні.

У пятніцу дарадца прэзыдэнта ЗША зрабіў адмысловую заяву для журналістаў падчас сустрэчы лідэраў краін «Вялікай сямёркі» на Сыцыліі.

Гэры Кон папрасіў прабачэньня за свае словы і прызнаў, што ён «павінен быў выказацца больш ясна».

«Я думаю, што прэзыдэнт гранічна ясна даў зразумець, як менавіта расейцы могуць зьмякчыць санкцыі, і як яны могуць дамагчыся адмены санкцый», — сказаў Кон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG