Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зноў будуць судзіць за акцыю на 1 траўня


Несанкцыянаваная ўладамі акцыя на 1 траўня (Дзень працы) на Кастрычніцкай плошчы ў Менску

У судзе Цэнтральнага раёну Менску на сёньня прызначаны суд над грамадзкім актывістам Дзьмітрыем Сільчанкам.

«Выклікаюць у суд на 11.30. Хто судзьдзя, ня ведаю, але дакладна ведаю, што за акцыю 1 траўня», — сказаў Свабодзе Дзьмітры Сільчанка.

17 траўня за акцыю 1 траўня будуць судзіць палітыка і паэта Ўладзімера Някляева; пазоў у суд на 18 траўня атрымалі Леанід Кулакоў ды іншыя грамадзкія актывісты.

1 траўня на заклік экс-кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць дзейнай улады. На Кастрычніцкай плошчы, паводле розных падлікаў, сабралося каля 200 чалавек, якія потым прайшлі па ходніках праспэкту Незалежнасьці. Міліцыянты не перашкаджалі акцыі, але пасьля яе былі затрыманыя і асуджаныя апазыцыйныя актывісты Павал Севярынец і Максім Вінярскі. Мікалая Статкевіча міліцыянты затрымалі яшчэ напярэдадні акцыі, ён быў асуджаны да арышту. Пазьней за першатравеньскую акцыю атрымаў адміністрацыйны арышт таксама вядомы актывіст Вячаслаў Сіўчык.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG