Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца пакаралі арыштам на 15 сутак


Павал Севярынец

Паўла Cевярынца судзілі ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адразу па двух пратаколах за акцыю 1 траўня ў Менску і мітынг у Курапатах 3 сакавіка. Судзьдзя Вікторыя Шабуня вынесла вырак 15 сутак арышту.

Севярынец пасьпеў сказаць судзьдзі «Вы не скарысталі свой шанец» і дадаў «Жыве Беларусь». Павал спадзяецца, што яго зьмясьцяць ў іншую камэру, дзе няма вязьняў з вошамі.

Кажучы пра сакавіцкія падзеі, Севярынец назваў помстай і правакацыяй тое, што супраць яго склалі пратакол — улады, сказаў ён, зразумелі, што ў той сытуацыі перамаглі актывісты і неабыякавыя грамадзяне.

Пра падзеі 1 траўня Севярынец сказаў, што ня мог ня выйсьці на вуліцу. У тым ліку таму, што далучаецца да патрабаваньня аб адстаўцы Лукашэнкі, выступае супраць «дармаедзкага» дэкрэту і салідарызуецца з палітвязьнямі па справе «Белага легіёну».

Палітык удакладніў, што напярэдадні людзей пачалі хапаць пасьля завяршэньня акцыі. Яго затрымалі на выхадзе са станцыі мэтро «Пушкінская», на судзе ж праваахоўнікі казалі, што гэта была «Кастрычніцкая». Блытаныя паказаньні міліцыянтаў на судзьдзю не паўзьдзейнічалі. Як і той факт, што, як і раней, затрымлівалі без прад’яўленьня службовых пасьведчаньняў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG