Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максім Вінярскі пакараны 15 суткамі арышту за акцыю 1 траўня ў Менску


Максім Вінярскі перад судом

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Такі вырак вынес судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Міхаіл Хома.

Максім Вінярскі абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 1 траўня ў цэнтры сталіцы.

Пра затрыманьне актывіста ўчора ўвечары паведаміў Свабодзе ягоны сябра Леанід Кулакоў. Паводле яго, Вінярскага затрымалі пасьля акцыі каля пад’езду дома, дзе ён жыве. Яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС Менску, ноч ён правёў у ізалятары на Акрэсьціна.

Таксама сёньня судзяць сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Пасьля абвяшчэньня прысуду Вінярскі заявіў у зале суда, што абвяшчае галадоўку на знак нязгоды з судовым рашэньнем. Актывіст заявіў, што будзе галадаць увесь час адбыцьця адміністрацыйнага арышту.

XS
SM
MD
LG