Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Рыбак сыграў на скрыпцы песьню Джамалы «1944». Відэа


Аляксандар Рыбак
Аляксандар Рыбак

Пераможца конкурсу «Эўравізія» 2009 году, нарвэскі музыка беларускага паходжаньня Аляксандар Рыбак запісаў інструмэнтальны кавэр на песьню «1944» пераможцы «Эўравізіі» 2016 году, украінкі крымскататарскага паходжаньня Джамалы.

Джамала пазытыўна ацаніла кавэр, на Facebook выказала падзяку Рыбаку. Песьня «1944» прысьвечаная дэпартацыі крымскіх татараў з Крыму, які ў 1944 годзе ўваходзіў у РСФСР, ва Ўзбэкістан, Казахстан, Таджыкістан ды іншыя рэгіёны. Пасьля дэпартацыі тысячы крымскіх татараў загінулі ад голаду — паводле розных ацэнак, ад 15% да 46% прадстаўнікоў народу. Раней свой кавэр на «1944» прадставілі сёлетнія канкурсанты «Эўравізіі» ад Беларусі, гурт Naviband.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG