Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Лё Пэн назваў прычыны паразы дачкі на выбарах прэзыдэнта Францыі


Марын Лё Пэн

Былы лідэр і заснавальнік «Нацыянальнага фронту» Жан-Мары Лё Пэн лічыць, што прычынамі паразы ягонай дачкі Марын на прэзыдэнцкіх выбарах у Францыі сталі рэзкія пазыцыі па эўра і адносінах з Эўразьвязам, перадае Reuters.

«Адносіны да праблемаў эўра, Эўропы і пэнсіяў прывялі да правалу кампаніі мадам Лё Пэн. Мы павінны гаварыць з Францыяй аб рэальных праблемах: дэмаграфічных зьменах, пытаньнях масавай іміграцыі», — сказаў Жан-Мары. Ён дадаў, што лічыць віцэ-старшыню «Нацыянальнага фронту» Фларыяна Піліпа адным з галоўных вінаватых у паразе дачкі на выбарах. Пры гэтым ён ня стаў называць прычыны ягонай віны, перадае Reuters.

Лідэр руху «Наперад!» Эмануэль Макрон 7 траўня перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Францыі, набраўшы 66,06% галасоў. Лё Пэн атрымала 33,94% галасоў. За Лё Пэн прагаласавалі 10,6 мільёна выбарнікаў, за Макрона — 20,7 мільёна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG