Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні акцыі 1 траўня ў Гомлі «за лаянку» затрыманы журналіст-фрылансэр Яўген Меркіс


У Навабеліцкім раёне Гомля міліцыянты затрымалі журналіста-фрылансэра Яўгена Меркіса, абвінаваціўшы ў лаянцы.

Яго даставілі ў мясцовы РАУС. Пра сваё затрыманьне Яўген Меркіс пасьпеў даслаць сябрам SMS.

Калегі мяркуюць, што гэта было прэвэнтыўнае затрыманьне, каб Яўген ня змог 1 траўня весьці жывую трансьляцыю з мітынгу, які зьбіраюцца праводзіць у Гомлі дэмакратычныя актывісты. Мітынг дазволены гарвыканкамам на пляцоўцы каля ДК таварыства глухіх «Віпра». Сёлета за стрым акцыяў пратэсту «недармаедаў» у Рагачове, Магілёве і Пінску Меркіса аштрафавалі на 70 базавых велічыняў. Два дні таму Яўген вёў онлайн-трансьляцыю выхаду на волю з ізалятару гомельскага блогера Максіма Філіповіча.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG