Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Яўгена Меркіса выклікаюць у суд


Яўген Меркіс (зь мікрафонам) падчас рэпартажу ў Рагачове

У Савецкім аддзеле ўнутраных спраў Гомеля на журналіста-фрылансэра Яўгена Меркіса склалі пратакол за парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Яго вінавацяць у незаконным распаўсюдзе інфармацыі.

Позву ў міліцыю Яўген атрымаў учора, паведамляецца на сайце «Белсату».

Сьледчы заявіў Меркісу, што позва ў суд прыйдзе да яго «заўтра ці пасьлязаўтра».

Яўген Меркіс зрабіў некалькі відэастрымаў для тэлеканалу «Белсат» на акцыях пратэсту супраць дэкрэту № 3 — у Віцебску, Гомлі і Рагачове.

Раней Аршанскі раённы суд пакараў журналістку Свабоды Галіну Абакунчык штрафам у памеры 575 рублёў за ўдзел у мітынгу, які яна асьвятляла. Гэты ж суд пакараў штрафам 690 рублёў журналістку «Белсату» Кацярыну Бахвалаву (Андрэеву), якую абвінавацілі ў непадпарадкаваньні дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі, а таксама ў працы без акрэдытацыі на замежнае СМІ.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG