Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

Колькі каштуе амуніцыя амапаўца для разгону пратэсту. Падрабязны разбор рыштунку. Дзень Волі — 2017 нагадваў парад міліцыі. АМАП прадэманстраваў і навінкі тэхнікі для разгону пратэстаў, і новую амуніцыю. Мы даведаліся, хто апранае АМАП і колькі грошай на гэта выдаткоўваюць зь дзяржбюджэту.

«Гэта прыкметы будучай грамадзянскай вайны». Моцныя і слабыя бакі ўдзелу жанчын у пратэстах у аўтарытарных краінах абмяркоўваюць ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч, журналістка і былая палітзьняволеная Ірына Халіп, блогерка Наста Захарэвіч і вядучая Ганна Соўсь.

Дарога да Курапатаў. Курапаты не належаць ні партыям, ні ўладам, ні царкве, ні міністэрству культуры, ні гісторыкам, ні журналістам, ні паэтам, ні археолягам. Гэты мы належым Курапатам. Развагі над лёсам мэмарыялу.

Ступіць у балота, альбо 7 адметных тураў у беларускую прыроду. Як можна выглядаць ва ўзросьце дзевяць тысяч гадоў? Сьпевы якой птушкі здымаюць галаўны боль? Дзе бабры збудавалі найвялікшую ў краіне плаціну? Пазнавальныя туры ў беларускую прыроду.

10 практычных парадаў, як абараніць беларускую мову ад зьняваг і абраз. У сёньняшні час сустракаюцца выпадкі, калі беларускую мову некаторыя называюць або мёртвым трупам, які трэба хутчэй закапаць, або недарэчным асарці з расейскай і польскай мовы. Што рабіць?

Занатоўкі на маргінэсах «100 словаў»: Што на карціне? У лістападзе 2014 году рушыла свабодаўская рубрыка «100 словаў». Што азначаюць мастацкія ілюстрацыі да стослоўяў? Сакрэты раскрывае куратар рубрыкі.

Што мы слухалі ў сакавіку: «Зьніч», «Глітч», песьні Дзён Волі і няВолі. Аўдыё. Агляд альбомаў і песьняў беларускіх музыкаў, прэзэнтаваных ў сакавіку 2017 году.

Топ беларускай кухні часоў Скарыны: гусь з грыбамі і рысавая каша з шафранам. Пра кухню Беларусі часоў Скарыны расказвае археоляг, адзін з аўтараў кнігі «Старадаўняя Беларуская кухня» Эдвард Зайкоўскі.


Чаму раней беларускі лёгка нараджалі? Пра гэта ведае ўсё ці амаль усё доктар філялягічных навук, этнакультуроляг Тацяна Валодзіна.

Зазірнуць у гісторыю. Беларусь праз вочка старых аб'ектываў славутых фотамастакоў. Якім убачыла Палесьсе «лэдзі Арктыка»? Хто вёў першыя фотахронікі курортнага мястэчка? Якую ролю ў кар’еры Яна Булгака адыграў жончын фотаапарат? Дзе ўбачыць рэшткі фоталябараторыі графа Тышкевіча?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG