Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спыніць гвалт праваахоўных органаў Беларусі і неадкладна вызваліць усіх затрыманых, — МЗС Польшчы


Ілюстрацыйнае фота. Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі

Бюро Прадстаўніка для прэсы Міністэрства замежных справаў Польшчы распаўсюдзіла заяву ў сувязі з падзеямі ў Менску 25 сакавіка.

Міністэрства замежных справаў «занепакоена тым, як улады Беларусі перашкаджалі ладжаньню мірнага пратэсту ў Менску 25 сакавіка 2017 году».

Прэвэнтыўныя затрыманьні й арышты, а таксама запалохваньне журналістаў і дзеячоў незалежных арганізацыяў, што адбываліся як на мінулым тыдні, так і ў дзень пратэсту, у тым ліку ператрус памяшканьняў арганізацыі «Вясна», а таксама перашкоды маніфэстантам патрапіць на месца дэманстрацыі ў Менску — гэта прыклады парушэньня апошнім часам фундамэнтальных грамадзянскіх свабодаў і правоў чалавека у Беларусі, лічыць польскае замежнапалітычнае ведамства ды заклікае «спыніць ужываньне гвалту праваахоўнымі органамі і неадкладна вызваліць з-пад арышту затрыманых».

Падставы, на якіх Эўрапейскі Зьвяз хоча будаваць трывалыя дачыненьні зь Беларусьсю, — гэта пашана да правоў чалавека і фундамэнтальных свабодаў, у тым ліку свабоды слова, права на асацыяцыі і сходы, а таксама захаваньне правоў усіх грамадзкіх рухаў згодна зь міжнароднымі стандартамі і абавязаньнямі, — нагадвае польскае МЗС.

Гэта другая заява МЗС Польшчы пра Беларусь цягам апошняга тыдня. 22 сакавіка яно нагадала, што эўрапейскія санкцыі былі прыпыненыя ўзамен за пазытыўныя сыгналы зь Менску

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG