Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ: Ужываньне сілы супраць мірных дэманстрантаў ня можа быць апраўдана ні пры якіх абставінах

  • БелаПАН

Падаўленьне свабоды выказваньня меркаваньняў і свабоды сходаў супярэчыць абвешчанай Беларусьсю палітыцы дэмакратызацыі і яе міжнародным абавязацельствам, гаворыцца ў заяве Эўразьвязу пра апошнія падзеі ў краіне.

«Эўрапейскі зьвяз уважліва сачыў за рэакцыяй беларускіх уладаў на нядаўнія дэманстрацыі. У апошнія дні мы назіралі штогадзінныя паведамленьні аб прэвэнтыўных арыштах і затрыманьнях па розных абвінавачваньнях, журналістаў каралі за асьвятленьне падзеяў», — адзначаецца ў заяве.

Крокі, зробленыя Беларусьсю для захаваньня унівэрсальных асноўных свабодаў, вяршэнства закону і правоў чалавека, будуць заставацца ключом да фарміраваньня адносін Эўрапейскага зьвязу з краінай.

«І напярэдадні, і ў часе сёньняшніх падзеяў у рамках Дня Волі, нягледзячы на заклікі міжнароднай грамадзкасьці да стрыманасьці, адказ службаў бясьпекі быў ня выбарачным і непрымальным», — падкрэсьліваецца ў дакуменце.

Эўразьвяз нагадаў аб неабходнасьці захаваньня асноўных правоў і свабодаў, у тым ліку свабоды выказваньня меркаваньняў і свабоды сходаў. Усе нядаўна затрыманыя мірныя грамадзяне павінны быць «неадкладна вызваленыя».

«Крокі, зробленыя Беларусьсю для захаваньня унівэрсальных асноўных свабодаў, вяршэнства закону і правоў чалавека, будуць заставацца ключом да фарміраваньня адносін Эўрапейскага зьвязу з краінай», — гаворыцца ў заяве.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG