Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа можа ўвесьці новыя захады супраць Лукашэнкі, калі рэпрэсіі працягнуцца — лідэр найбуйнейшай фракцыі ў Эўрапарлямэнце


Жазэф Доль у Менску падчас выбарчай кампаніі ў Беларусі 2016 году

Лідэр Эўрапейскай Народнай Партыі (ЭНП) Жазэф Доль на свай старонцы ў твітэры зрабіў заяву з нагоды хвалі рэпрэсій у Беларусі. У ЭНП — найбуйнейшую фракцыю Эўрапарлямэнту — ўваходзяць дэпутаты ад хрысьціянска-дэмакратычных, кансэрватыўных і лібэральна-кансэрватыўных партыяў.

«Мы жорстка асуджаем рэпрэсіі прэзыдэнта Лукашэнкі супраць апазыцыі і грамадзян, і заклікаем неадкладна вызваліць усіх палітычных вязьняў» — піша Доль.

«Мы выказваем салідарнасьць з затрыманымі беларусамі, грамадзянскай супольнасьцю і апазыцыяй. Нядаўнія падзеі падарвуць прагрэс апошняга часу паміж Эўразьвязам і Беларусьсю.

Калі рэпрэсіі супраць народу Беларусі працягнуцца, ЭНП зробіць магчымым ўвядзеньне новых захадаў супраць Лукашэнкі і ягонага рэжыму».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG