Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 5 чалавек затрыманыя па падазрэньні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Ці сярод іх Статкевіч — невядома


Ілюстрацыйнае фота. Дзень Волі ў Менску. 25 сакавіка 2017 году

Пра гэта паведаміў тэлеканал СТБ са спасылкай на МУС Беларусі. Ці ёсьць сярод затрыманых лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч, які зьнік тры дні таму, і ягоны кіроўца Сяргей Кунцэвіч, у якога падчас затрыманьня канфіскавалі пляшкі «з пахам гаручай сумесі», невядома.

«Паступіла апэратыўная інфармацыя пра тое, што некалькі грамадзян задумвалі правакацыі падчас несанкцыянаваных мерапрыемстваў», — цытуе МУС інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Паводле афіцыйнага паведамленьня, падчас ператрусаў па месцы жыхарства затрыманых былі знойдзеныя пнэўматычная зброя, халодная зброя, кайданкі, лёгкаўзгаральныя рэчывы і хімічныя рэактывы, маскі з проразямі для вачэй, навучальная літаратура анархісцкага зьместу. Цяпер дзеяньням затрыманых даецца прававая ацэнка.

23 сакавіка КДБ паведаміла, што крымінальная справа ўжо распачатая супраць 26 чалавек. У КДБ заявілі, што затрыманыя актывісты «Белага легіёну» на чале зь Міраславам Лазоўскім, а таксама «Маладога фронту» на чале са Зьмітром Дашкевічам. Ім інкрымінуюць навучаньне і падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч.3 арт.293 КК РБ).

XS
SM
MD
LG