Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду»: 25 сакавіка рэвалюцыі ня будзе. Галоўнае — бясьпека ўдзельнікаў акцыі


Лідэры «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч
Лідэры «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч

«Прымаючы рашэньні, па якім маршруце рухацца, вы павінны выразна разумець, 25 сакавіка — гэта ня дзень, калі адбудзецца рэвалюцыя, і ў гэты дзень няма мэты скінуць уладу. Забясьпечыць бясьпеку людзей значна прасьцей, калі ісьці па дазволеным маршруце», — гаворыцца ў заяве грамадзкай кампаніі «Гавары праўду!»

Зварот «Гавары праўду!» накіраваны ў МУС Беларусі, Менгарвыканкам і аргкамітэт «Дня волі».

«Гавары праўду» зьвяртаецца да Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту з заклікам даць дазвол на правядзеньне акцыі «Дзень Волі».

«Гавары праўду» заклікае міліцыю «стварыць умовы, у якіх магчымасьць правакацый будзе зьведзена да мінімуму. Супрацоўнікі міліцыі павінны дзейнічаць законна і ўзважана, пазьбягаць двухсэнсоўных сытуацый. Калі будзе неабходнасьць затрыманьняў, праводзіць іх строга ў адпаведнасьці з законам і пастарацца максымальна выключыць прымяненьне гвалту».

«Гавары праўду» зьвяртаецца да арганізацыйнага камітэту «Дня волі»: «Мы заклікаем вас агучыць мэты акцыі, плян дзеяньняў, захады бясьпекі, каб не дапусьціць правакацый... Не ісьці на повадзе ў тых, хто гатовы ахвяраваць людзьмі дзеля незразумелых мэтаў і без усялякага пляну, з адным разьлікам на «раптам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG