Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Воршы рыхтуюцца да «Маршу недармаедаў»: праводзяць прыём у выканкаме і ўсталёўваюць гукаўзмацняльнікі ў цэнтры


Сёньня намесьнік старшыні аршанскага райвыканкаму праводзіць прыём грамадзянаў у Воршы. Тэма сустрэчы з гараджанамі — тлумачэньне дэкрэту прэзыдэнта № 3. Прыём праходзіць за дзень да «Маршу недармаедаў» у Воршы.

На нядзелю 12 сакавіка ў Воршы заплянаваны «Марш недармаедаў». А 11 сакавіка ў райвыканкаме ладзіцца прыём грамадзянаў «з улікам павелічэньня колькасьці зваротаў па пытаньнях рэалізацыі Дэкрэта № 3». Яго праводзіць намесьнік старшыні Сяргей Пац.

Таксама напярэдадні «Маршу недармаедаў» на цэнтральнай плошчы горада зьявіліся гукаўзмацняльнікі. Паколькі на выходныя не анансавана аніякіх імпрэзаў, аршанцы мяркуюць, што гучная музыка будзе выкарыстана, каб заглушыць удзельнікаў акцыі пратэсту. Такім чынам ужо паступалі ўлады падчас «Маршаў недармаедаў» у Маладэчне і Берасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG