Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таваразварот Беларусі і Расеі рэкордна рухнуў


Беларусь і Расея скарацілі свой таваразварот у 2016 годзе да 26,1 мільярда даляраў. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі. Ровень, ніжэйшы за гэты, быў зафіксаваны апошні раз у 2009 годзе.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук тлумачыць «прасяданьне» таваразвароту наступнымі прычынамі:

«Галоўных тут некалькі. Першая — расейцы стварылі альтэрнатыўныя беларускім уласныя вытворчасьці. Цяпер яны маюць уласныя трактары, камбайны, цэмэнт, мэблю... І ім ужо няма патрэбы купляць гэта ў Беларусі, бо ў іх прыватныя прадпрыемствы зь лепшым мэнэджмэнтам. Другая — газавы і нафтавы канфлікт, з прычыны якога Беларусь шмат страціла ў энэрганосьбітах. Трэцяя — мы не навучыліся рабіць прадукцыю лепшую ня тое што за заходнюю, а нават і за расейскую.

Таму абвал будзе толькі паглыбляцца. Я думаю, вельмі хутка беларускі экспарт у Расею зьменшыцца да 6–7 мільярдаў даляраў».

Нягледзячы на скарачэньне таваразвароту, Расея ў мінулым годзе заставалася асноўным гандлёвым партнэрам Беларусі. Яе доля ў агульным таваразвароце Беларусі зь іншымі краінамі склала 51,2%.

У 2015 годзе таваразварот дзьвюх краін складаў 30 мільярдаў даляраў, у 2014 — 44.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG