Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля Курапатаў працягваюць будаваць насуперак просьбе ўладаў


Ілюстрацыйнае фота. Будаўніцтва офіснага цэнтру ля Курапатаў. 20 лютага 2017 году

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч апублікаваў відэа, на якім за тэрыторыяй будаўнічай пляцоўкі ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» вядуцца будаўнічыя работы. Тэхніка працуе не на самой пляцоўцы, а за агароджай.

Будаўнікі не патлумачылі, чаму вядуць будаўнічыя работы. Дырэктар забудоўніка «Белрэканструкцыя» Сяргей Несьцераў казаў, што ніякія работы ў дзень сустрэчы з адміністрацыяй Савецкага раёну весьціся ня будуць — аб гэтым яго прасілі мясцовыя ўлады. Сустрэча мае прайсьці ўдзень 23 лютага, але дакладны час не называўся.

Раней Несьцераў сьцьвярджаў Свабодзе, што магчымасьць пахаваньняў рэпрэсаваных на пляцоўцы — гэта падман, а актывісты «зь сякерамі ў колькасьці 30 чалавек накідваюцца на будаўнікоў, крышаць усё сякерамі пры міліцыі».

Тым часам актывісты перажылі начны напад невядомых у масках і з драўлянымі бітамі, якія крычалі «Слава России!» і «Белая раса!». Чацьвёра пацярпелых ад нападнікаў абаронцаў Курапатаў пішуць заявы ў міліцыі. Раней на актывістаў склалі сумарна 6 адміністрацыйных пратаколаў.

***

Дзяржаўныя чыноўнікі тым часам даказваюць, што будаўніцтва законнае. «Экспэрты ў абарону Курапатаў» ужо некалькі гадоў вядуць безвыніковыя суды і зьбіраюцца зьвяртацца ў міжнародныя структуры, а ў храналёгіі падзеяў беларусы знаходзяць неадпаведнасьці.

Ці законная будоўля ў Курапатах? Чыноўнікі даказваюць, што так, архітэктар дэманструе, што не

Гэта ня першы раз, калі Курапаты бароняць ад будаўнікоў. Больш за пятнаццаць гадоў таму моладзевыя актывісты выступілі супраць пабудовы кальцавой дарогі праз урочышча Курапаты. Кругласутачнае дзяжурства ва ўрочышчы доўжылася больш за восем месяцаў — ад 24 верасьня 2001 году да 2 чэрвеня 2002 году. Кругласутачная вахта памяці доўжылася 250 дзён. Усе гэтыя дні Радыё Свабода штодня асьвятляла падзеі ва ўрочышчы. Вынікам гэтага стала кніга аднаго рэпартажу «Дарога праз Курапаты» (PDF).

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG