Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра абаронцаў Курапатаў застаюцца ў міліцыі, тэлефоны іх адключаныя


Ілюстрацыйнае фота. Падчас затрыманьня яшчэ аднаго актывіста абароны Курапатаў Паўла Старавойтава. Менск, 22 лютага 2017

Пра меркаванае затрыманьне абаронцаў Курапатаў паведаміў правабарончы цэнтар «Вясна»:

«Некалькі ўдзельнікаў акцыі абароны Курапатаў раніцай 23 лютага накіраваліся ў гарадзкі аддзел міліцыі Савецкага раёну Менску, каб скласьці заявы па факце начнога нападу на лягер актывістаў на Мірашнічэнкі, 53. Неўзабаве ў аддзяленьне прыбыў супрацоўнік КДБ, які спрабуе запісаць паказаньні абаронцаў на відэакамеру.

„Наш статус пакуль невядомы“, — паведамляе адзін з актывістаў абароны Курапатаў Юры Лукашэвіч.

Ёсьць непацьверджаная інфармацыя пра складаньне пратаколаў на саміх заяўнікаў паводле арт. 23.34 КаАП (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў Раман Пратасевіч».

Каб спраўдзіць гэтую інфармацыю , карэспандэнт Свабоды патэлефанаваў у ГАМ Савецкага раёну на вуліцы Кальцова, куды і зьвярнуліся з заявамі абаронцы Курапатаў. Раней дзяжурны пацьвярджаў, што ў ГАМе знаходзяцца 4 чалавекі, якія пішуць заявы пра напад на іх з боку невядомых. Тады зьвестак пра затрыманьне гэтых людзей дзяжурны не пацьвердзіў. Гэтым разам дзяжурны ўвогуле адмовіўся адказваць на пытаньні карэспандэнта Свабоды:

«Званіце ў прэсавую службу гарадзкой міліцыі», — сказаў дзяжурны. Аднак тэлефон кіраўніка прэсавай службы ўжо больш за гадзіну не адказвае.

Мабільныя тэлефоны валянтэраў Алеся Кіркевіча, які пацярпеў ад нападнікаў, і Юрася Лукашэвіча адключаныя. Яны знаходзяцца ў міліцыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG