Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра пацярпелых ад нападнікаў абаронцаў Курапатаў пішуць заявы ў міліцыі


Адзін з пацярпелых — Алесь Кіркевіч, якога нападнікі ўдарылі драўлянай бітай па скроні

Дзяжурны гарадзкога аддзелу міліцыі на вуліцы Кальцова ў Менску распавёў карэспандэнту Свабоды пра тое, што цяпер адбываецца з грамадзянамі, пацярпелымі ад нападнікаў на намётавы лягер абаронцаў Курапатаў.

«Вы не перажывайце, ніхто іх не затрымліваў. Яны цяпер пішуць заявы. Іх чацьвёра. Пра тое, што іх здымаюць на відэа, ня ведаю, яны цяпер у іншым памяшканьні. Як заявы будуць напісаныя, будзем паводле іх працаваць, вы не перажывайце. А яны пойдуць, вядома».

Паводле ранейшай інфармацыі ад абаронцаў Курапатаў, калі яны прыйшлі ў ГАМ з заявамі на невядомых нападнікаў, іх саміх там затрымалі.

Напад на намётавы лягер абаронцаў Курапатаў адбыўся ўначы на 23 лютага. Невядомыя з крыкамі «Белая раса!» і «Слава Расеі!» разбурылі намёт, сарвалі бела-чырвона-белыя сьцягі і перакулілі бочку з вогнішчам. Адзін з абаронцаў, Алесь Кіркевіч, быў паранены, яго ўдарылі драўлянай бітай па скроні. Дзяжурны ГАМ ня змог патлумачыць, ці ёсьць Алесь Кіркевіч сярод валянтэраў, якія пішуць заявы на нападнікаў.

XS
SM
MD
LG