Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трамп зробіць усё магчымае, каб заключыць пагадненьне з Расеяй, калі яно ў інтарэсах ЗША», — прэс-сакратар Белага дому


Прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсэр

Прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсэр заявіў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пастараецца знайсьці агульную мову з Расеяй у сфэры барацьбы з тэрарызмам і ў пытаньнях эканомікі, піша «Голас Амэрыкі».

На брыфінгу ў Белым доме 21 лютага Спайсэр, камэнтуючы пытаньне аб крытыцы, выказанай у адрас прэзыдэнта ЗША за недастатковую жорсткасьць у дачыненьні да Расеі, заявіў, што «прэзыдэнт заўсёды сам прымае рашэньні — ці то пра Расею, ці ў любым іншым пытаньні».

Паводле Спайсэра, калі прэзыдэнт «зможа заключыць пагадненьне з Расеяй (чаго спрабавалі дамагчыся некалькі папярэдніх адміністрацыяй), ён зробіць гэта. А калі ня зможа, то ня зробіць».

Спайсэр выказаў упэўненасьць, што посьпех Трампа як бізнэсоўца і перамоўцы варта разглядаць як станоўчы знак: «Ён разумее, што калі ўдасца знайсьці агульную мову ў справе разгрому „Ісламскай дзяржавы“ і барацьбы з тэрарызмам, у пытаньнях эканамічнага росту, то мы будзем гэта рабіць. Гэта тое, дзе мы будзем працягваць працаваць з Расеяй».

«Я думаю, што там, дзе іншыя пацярпелі няўдачу, ён зробіць усё магчымае, каб заключыць пагадненьне, калі яно ў інтарэсах Злучаных Штатаў», — дадаў ён.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG