Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Расеі Сурыкаў заступіўся за Данквэрта


Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

«Я не разумею, як супраць кіраўніка службы іншай дзяржавы міліцыя іншай краіны можа пачынаць крымінальную справу. Гэта несур’ёзна». Пра гэта заявіў расейскі амбасадар у Беларусі Аляксандр Сурыкаў у інтэрвію ТАСС, камэнтуючы заяву Аляксандра Лукашэнкі пра магчымасьць пачатку крымінальнай справы супраць кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данквэрта.

Амбасадар адзначыў, што нават з улікам вернутай прадукцыі Беларусь павялічыла пастаўкі на расейскі рынак на 6% у фізычным аб’ёме харчаваньня мяса-малочнай групы.

«Дык трэба, можа быць, з павагай ставіцца да працы наглядных службаў, не спрабаваць распачынаць нейкія незразумелыя крымінальныя справы, — сказаў Сурыкаў. — А трэба проста з павагай ставіцца да працы гэтай службы, дапамагаць, і, напэўна, зьніжаць пытаньне палітызацыі. Бо здароўе грамадзян даражэй, чым палітызацыя пытаньняў якасьці харчаваньня».

Аляксандр Сурыкаў прапануе «памяншаць палеміку, рабіць працу наглядных службаў Расеі і Беларусі больш прыземленай».

«Я стаўлюся зь непаразуменьнем да тых абвінавачаньняў, якія гучаць на адрас нашай службы — Рассельгаснагляду і Сяргея Данквэрта. Гэта яго абавязак — каб мяжу перасякала якасная прадукцыя», — адзначыў амбасадар.

7 лютага Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выступіла з заявай, у якой гаворыцца, што службовых асобаў Рассельгаснагляду падазраюць у дыскрэдытацыі дзелавой рэпутацыі беларускіх прадпрыемстваў. Цяпер праводзіцца шэраг праверак па дзеяньнях, якія зьмяшчаюць прыкметы злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 249 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Дыскрэдытацыя дзелавой рэпутацыі канкурэнта»)».

У сваю чаргу, Рассельгаснагляд заявіў, што ня бачыць прычынаў для хваляваньня з нагоды заяваў МУС Беларусі.

Пазьней Рассельгаснагляд адклаў візыт сваіх адмыслоўцаў у Беларусь, асьцерагаючыся «правакацыйных дзеяньняў зь беларускага боку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG