Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд не хвалююць заявы МУС Беларусі


Рассельгаснагляд ня бачыць прычын для хваляваньня з нагоды заяў МУС Беларусі, якое праводзіць шэраг праверак у дачыненьні да чыноўнікаў расейскай службы і працягвае заяўляць у правамернасьці сваіх рашэньняў адносна паставак сельгаспрадукцыі зь Беларусі, заявіла прэс-сакратар ведамства Юлія Мэлана.

Аляксандр Лукашэнка 3 лютага прапанаваў распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данквэрта за перашкоду ў пастаўках беларускіх прадуктаў харчаваньня ў Расею. У Рассельгаснаглядзе заявілі, што абмежаваньні паставак прадукцыі з Беларусі ажыцьцяўляюцца ў рамках правілаў міжнароднага гандлю.

Сёньня Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала заяву пра тое, што цяпер праводзіцца шэраг праверак «па дзеяньнях, якія зьмяшчаюць прыкметы злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 249 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (Дыскрэдытацыя дзелавой рэпутацыі канкурэнта)».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG