Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі прапанавала выслаць з краіны 35 амэрыканскіх дыпляматаў


research and educational program of the Aleksandr Gorchakov Public Diplomacy Fund in Moscow, December 14, 2016

Міністэрства замежных спраў Расеі прапанавала прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну выслаць з краіны 35 амэрыканскіх дыпляматаў у адказ на аналягічныя дзеяньні ЗША. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на заяву міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова.

Ён прапанаваў выслаць 31 супрацоўніка амэрыканскай амбасады ЗША ў Маскве і чатырох дыпляматаў з генэральнага консульства ў Санкт-Пецярбургу. Імёны і пасады Лаўроў не ўдакладніў.

МЗС таксама накіраваў прэзыдэнту прапанову забараніць амэрыканскім дыпляматам карыстацца дачай у Срэбным Бары і складам на вуліцы Дарожная ў Маскве.

Напярэдадні ЗША аб’явілі аб высылцы з краіны 35 расійскіх дыпляматаў. У той жа дзень Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло новыя санкцыі супраць шэрагу расейскіх грамадзян, прадпрыемстваў і ведамстваў з прычыны хакерскіх нападаў.

XS
SM
MD
LG