Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква абвінаваціла Барака Абаму ва ўдары па Дональду Трампу


Ілюстрацыйнае фота. Дональд Трамп (зьлева) і Барак Абама

Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў, камэнтуючы ўвядзеньне Вашынгтонам новых санкцыяў супраць Масквы, паабяцаў, што Расея дасьць «адэкватны адказ».

Пра гэта паведамляе ТАСС.

Рашэньне адміністрацыі Барака Абамы Дзьмітрый Пяскоў назваў «абсалютна непрадказальнай праявай агрэсіі», якая да таго ж наносіць удар па замежнай палітыцы будучага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

«Мы лічым, што такія рашэньні дзейнай адміністрацыі (якой, дарэчы, засталося працаваць тры тыдні), перасьледуюць дзьве мэты: гэта канчаткова сапсаваць расейска-амэрыканскія дачыненьні, якія і без таго ляжаць на дне, а таксама, як відаць, нанесьці ўдар і па зьнешнепалітычных плянах будучай адміністрацыі абранага прэзыдэнта ЗША», — сказаў Пяскоў.

«Будучай адміністрацыі (Белага дома) і абранаму прэзыдэнту (Трампу) навязваецца мадэль паводзінаў», — прадоўжыў прадстаўнік Крамля. Паводле Пяскова, у Маскве ня ведаюць, ці згодны Трамп на гэтую мадэль, бо паміж ім і Пуціным яшчэ не было сурʼёзных кантактаў.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава назвала адміністрацыю Белага дома «групай зьнешнепалітычных няўдачнікаў, пакрыўджаных і недалёкіх».

Марыя Захарава
Марыя Захарава

«Сёньня Амэрыка, амэрыканскі народ былі прыніжаныя сваім жа ўласным прэзыдэнтам. Не міжнароднымі тэрарыстамі, ня войскам праціўніка. На гэты раз аплявуху Вашынгтону нанёс ягоны ж гаспадар, максымальна павялічыўшы колькасьць неадкладных спраў для новай каманды», — напісала яна ў сваім «Фэйсбуку».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG