Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падтрымалі спыненьне агню ў Сырыі


Ілюстрацыйнае фота. Алепа, Сырыя. 23 сьнежня 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Алепа, Сырыя. 23 сьнежня 2016 году

Замірэньне ў Сырыі, дасягнутае ў выніку перамоў паміж Расеяй і Турэччынай, уяўляе сабой пазытыўнае разьвіцьцё падзеяў, заявіў у чацьвер прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонэр.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», Злучаныя Штаты спадзяюцца, што яно будзе выкананае ў поўным абʼёме, падкрэсьліў ён.

«Любое дзеяньне, якое спыняе гвалт, ратуе чалавечыя жыцьці і стварае ўмовы для аднаўленьня плённых палітычных перамоў, будзе вітацца», — адзначыў прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША, які выказаў надзею, што «яно (замірэньне) цалкам рэалізуецца і будзе выконвацца ўсімі бакамі».

Учора кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў аб дасягненьні дамоўленасьцяў аб спыненьні агню ў Сырыі і гатоўнасьці пачаць мірныя перамовы. Паводле яго, былі падпісаныя тры дакумэнты: першы — аб спыненьні агню паміж сырыйскім урадам і ўзброенай апазыцыяй, другі — пра комплекс захадаў кантролю за рэжымам спыненьня агню, трэці — заява аб гатоўнасьці да пачатку мірных перамоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG