Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ Турэччыны: дасягнута пагадненьне з Расеяй пра замірэньне ў Сырыі


Алепа, Сырыя, 17 сьнежня 2016 году
Алепа, Сырыя, 17 сьнежня 2016 году

Прэс-сакратар Крамля адмовіўся пракамэнтаваць гэтыя паведамленьні, спаслаўшыся на недахоп інфармацыі.

Як паведамляюць турэцкія СМІ, Анкара і Масква падрыхтавалі пагадненьне аб спыненьні агню на ўсёй тэрыторыі Сырыі. Прадстаўнікі РФ ня сталі камэнтаваць гэтую інфармацыю; паўстанцкія групоўкі Сырыі сьцьвярджаюць, што падобнай афіцыйнай дамовы не існуе.

«Маюцца два гатовыя дакумэнты, у якіх ідзе гаворка пра рашэньне аб Сырыі, — заявіў, згодна з паведамленьнямі, што паступілі, міністар замежных спраў Турэччыны Меўлют Чавушоглу на палях аднаго афіцыйнага мерапрыемства, якое адбылося ў сераду ў Анкары. — Адзін зь іх прысьвечаны палітычнаму ўрэгуляваньню, другі — спыненьню агню. Яны могуць ажыцьцявіцца ў любы момант».

Турэцкае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «Анадолу» са спасылкай на афіцыйную крыніцу паведаміла, што рашэньне аб спыненьні агню можа ўступіць у сілу ўжо ў 22 гадзіны ці ў сераду апоўначы. Аднак прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў, пацьвердзіўшы, што паміж бакамі ідзе дыялёг пра Сырыю, адмовіўся пракамэнтаваць паведамленьні аб спыненьні агню, заявіўшы, што не валодае дастатковай інфармацыяй.

На працягу апошніх некалькіх тыдняў Масква і Анкара вялі інтэнсіўныя перамовы. Раней у гэтым месяцы абодва бакі выступалі ў якасьці пасярэднікаў пры заключэньні пагадненьня аб спыненьні агню і эвакуацыі ўцекачоў з кантраляванага паўстанцамі анкляву ў сырыйскім горадзе Алепа. На мінулым тыдні міністры замежных спраў Турэччыны, Ірану і Расеі сустрэліся ў Маскве дзеля перамоваў пра Сырыю. Паводле зьвестак МЗС Турэччыны, Чавушоглу двойчы на гэтым тыдні гаварыў па тэлефоне зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.

«Расея і Турэччына падтрымліваюць супрацьлеглыя бакі ў сырыйскім канфлікце, аднак аналітыкі кажуць, што яны прызнаюць важную ролю адна адной у вырашэньні канфлікту. Гэтыя намаганьні істотныя, але іхную дзейснасьць прадэманструюць толькі вынікі, — падкрэсьлівае палітычны аглядальнік сайту Al Monitor Семіх Ідзіз. — На прыкладзе эвакуацыі Алепа мы бачылі, што некаторыя вынікі ёсьць. Калі спыненьне агню спрацуе, то гэта будзе вельмі значным крокам для Сырыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG