Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган абвінаваціў кааліцыю на чале з ЗША ў падтрымцы «Ісламскай дзяржавы»


Рэджэп Эрдаган
Рэджэп Эрдаган

Прэзыдэнт Турэччыне Рэджэп Эрдаган заявіў, што ў яго ёсьць доказы падтрымкі ісламістаў з боку міжнароднай кааліцыі на чале са Злучанымі Штатамі.

Як паведамляе агенцтва Reuters, турэцкі лідэр абвінаваціў кааліцыю ў невыкананьні абавязкаў па барацьбе з экстрэмісцкімі групоўкамі на Блізкім Усходзе, у лік якіх уваходзіць «Ісламская дзяржава». Паводле Эрдагана, Турэччына мае фатаграфіі і відэазапісы, якія пацьвярджаюць дапамогу ісламістам з боку кааліцыі.

Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тоўнэр назваў абвінавачаньні з боку Эрдагана «сьмеху вартымі».

Грамадзянская вайна ў Сырыі працягваецца з сакавіка 2011 года. Урадавыя войскі змагаюцца з групоўкамі ўзброенай апазыцыі. Антытэрарыстычная кааліцыя на чале з ЗША праводзіць апэрацыю супраць сіл «Ісламскай дзяржавы». Армія Турэччыны, акрамя іншага, ваюе на поўначы Сырыі з курдзкімі групоўкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG