Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абвясьціў пра спыненьне агню ў Сырыі


Дасягнутыя дамоўленасьці аб спыненьні агню ў Сырыі і гатоўнасьці пачаць мірныя перамовы, абвясьціў кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін.

Інфармацыя пра дасягненьне дамоўленасьцяў прыйшла «толькі што», сказаў Уладзімір Пуцін на сустрэчы зь міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым і міністрам абароны Сяргеем Шайгу. Паводле яго, некалькі гадзін таму былі падпісаныя тры дакумэнты: першы — аб спыненьні агню паміж сырыйскім урадам і ўзброенай апазыцыяй, другі — пра комплекс захадаў кантролю за рэжымам спыненьня агню, трэці — заява аб гатоўнасьці да пачатку мірных перамоваў.

«Усе дасягнутыя дамоўленасьці, мы гэта з вамі выдатна разумеем, яны вельмі далікатныя, яны патрабуюць асаблівай увагі і цярпеньня, прафэсійнага падыходу да гэтых пытаньняў і пастаяннага кантакту з нашым партнэрамі», — адзначыў Пуцін, якога цытуе «Интерфакс».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG