Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія тэмы дамінуюць у тэлевізійных выступах кандыдатаў у дэпутаты?


Абмяркоўваюць Уладзімер Глод, Ігар Ільяш і Валер Карбалевіч.

Глод: Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты ўжо праводзяць агітацыю за сябе. І гэта будзе працягвацца да 2 верасьня. Дзяржава дае кожнаму зь іх пяціхвілінны выступ на тэлебачаньні. У рэгіёнах выступы трансьлююць па абласных каналах, прэтэндэнтаў, якія абіраюцца ў Менску, — па каналу «Беларусь-3». Трэці канал, або канал культуры, згодна з рэйтынгамі, ня самы папулярны. Першапачаткова выступы сталічных кандыдатаў хацелі трансьляваць па «Беларусь-2». Аднак гэтаму спрацівілася тэлевізійнае начальства. Маўляў, не перашкаджайце аматарам спорту глядзець Алімпійскія гульні. Цэнтральная выбарчая камісія з гэтым пагадзілася.

Можа, таму, што аўдыторыя невялікая, можа, зь нейкіх іншых прычынаў, але ўдзельнікі выбарчай кампаніі кажуць: сёлета да іхніх выступаў тэлевізійная цэнзура ставіцца больш ляяльна, чым раней. Так, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і палітвязень Сяргей Скрабец распавёў з экрану, што пасьля таго, як ён далучыўся да апазыцыі, ён ужо 12 гадоў ня можа ўладкавацца на працу, хоць мае дзьве вышэйшыя адукацыі: інжынэр і юрыст. Ён зьвяртаўся да ўладаў: дайце мне самы адсталы калгас, і праз два гады я яго выведу ў людзі, абяцаю. Але бяз вынікаў.

Спадар Скрабец заклікаў пэнсіянэраў не прыходзіць на датэрміновае галасаваньне, вынікі якога ўлада заўжды «перакройвае» на сваю карысьць. А замест гэтага (тут я працытую кандыдата ў дэпутаты) — «адарваць свае дупы ад канапы на паўгадзіны ў нядзелю ў асноўны дзень галасаваньня».

Яшчэ больш рэзкім быў выступ кінарэжысэра Юрыя Хашчавацкага. Ён пачаў са свайго фільму «Звычайны прэзыдэнт», які зьняў 20 гадоў таму.

Бліжэй да канца фільму малады хлопец кажа прарочыя словы: «У нас у краіне пачалася жыцьцё як у казцы: чым далей, тым страшней». У тым жа 1996 годзе ў парушэньне закону, Канстытуцыі быў распушчаны

І вось тут вельмі важна сказаць, што Хашчавацкі чатыры гады таму таксама вылучаўся кандыдатам у дэпутаты, запісаў выступ і дэбаты, але ні тое, ні другое ў эфір ня трапіла

беларускі парлямэнт і наўзамен абсталяваная дэкарацыя. У «Палатку» былі прызначаныя «дэпутаты» (у двукосьсі), уся дзейнасьць якіх заключалася ў тым, каб дружна прагаласаваць за любыя законы, спушчаныя зьверху. З тых часоў дэпутаты ў нас не абіраюцца, а прызначаюцца. Гэта робіцца з дапамогай падробкі, хлусьні і фальсыфікацыі.

І вось тут вельмі важна сказаць, што Хашчавацкі чатыры гады таму таксама вылучаўся кандыдатам у дэпутаты, запісаў выступ і дэбаты, але ні тое, ні другое ў эфір ня трапіла. І тое ж самае адбылося зь дзясяткамі іншых альтэрнатыўных уладзе кандыдатаў.

Такім чынам, аб’ектыўна кажучы, трэба прызнаваць, што пакуль улады зноў трохі адпусьцілі лейцы. Таму пытаньне да вас, калегі: чаму гэта зроблена і ці доўгай будзе «адліга»?

Ільяш: Мне здаецца, пытаньне ня столькі ў адлізе, дакладней, зусім ня ў ёй. Мы памятаем, што на выбарах 2012 году галоўная праблема з тэлевыступамі была ня ў тым, што кандыдаты жорстка крытыкавалі ўладу, а ў тым, што яны масава заклікалі да байкоту выбараў. Нагадаю, што гэта быў галоўны пункт стратэгіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выбарах 2012 году: выкарыстаць кампанію дзеля агітацыі за байкот, а напярэдадні дня галасаваньня зьняцца з парлямэнцкай гонкі. Калі я не памыляюся, чатыры гады таму толькі выступы АГП-шнікаў і зазналі цэнзуру.

Цяпер выбарчае заканадаўства зьменена, агітацыя за байкот афіцыйна забароненая, а палітычныя партыі, у тым ліку АГП, не зьбіраюцца рабіць на гэта стаўку. Ну, а проста крытыка, відаць, улады ня так моцна хвалюе — тым больш што гэта ўсяго 5 хвілін на ня самых рэйтынгавых каналах.

Але зыходзячы з таго, што я бачыў, і таго, што я ведаю, зь перадвыбарчых плятформаў палітычных партыяў, магу выказаць здагадку, што ў выступах дамінуюць і будуць дамінаваць тэмы эканамічныя

Калі казаць у прынцыпе, то я, вядома, бачыў толькі некаторыя выступы кандыдатаў у дэпутаты, і таму нейкі агульны, грунтоўны, вычарпальны аналіз усіх выступаў зрабіць не магу. Але зыходзячы з таго, што я бачыў, і таго, што я ведаю, зь перадвыбарчых плятформаў палітычных партыяў, магу выказаць здагадку, што ў выступах дамінуюць і будуць дамінаваць тэмы эканамічныя.

Нічога дзіўнага тут быць ня можа. Вядома, што звычайна ў большасьці выбарцаў пытаньні матэрыяльнага дабрабыту, эканомікі і фінансаў заўсёды выклікаюць больш цікавасьці, чым пытаньні зьнешняй ці ўнутранай палітыкі. Тым больш гэта актуальна ў сёньняшніх умовах, ва ўмовах эканамічнага крызісу, калі ў Беларусі ўжо ня першы год назіраецца эканамічны спад, падзеньне заробкаў, дэвальвацыя, інфляцыя і г.д.

Карбалевіч: Хоць у Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя, але яе прыкметы заўважыць цяжка. Пікетаў на вуліцы няшмат. Улётак таксама мала. Адзіны спосаб агітацыі — гэта выступ па ТБ. Баюся, што некаторыя кандыдаты гэтым і абмяжуюцца.

Думаю, выступ па ТБ як спосаб агітацыі ня вельмі эфэктыўны. Трэба ж, каб выступ кандыдата паглядзелі менавіта выбарцы той акругі, дзе балятуецца кандыдат. Трэба ведаць графік выступаў. Ня думаю, што шмат людзей увогуле глядзіць гэтыя выступы. Бо там шмат такой цягамоціны, што нармальнаму чалавеку глядзець гэта немагчыма. Таму, думаю, глядзяць гэта толькі вельмі палітызаваныя людзі ды журналісты.

Думаю, выступ па ТБ як спосаб агітацыі ня вельмі эфэктыўны. Трэба ж, каб выступ кандыдата паглядзелі менавіта выбарцы той акругі, дзе балятуецца кандыдат. Трэба ведаць графік выступаў. Ня думаю, што шмат людзей увогуле глядзіць гэтыя выступы

Калі казаць пра зьмест выступаў, то яркіх прамоваў, якія б запомніліся, вельмі мала. Можна ўзгадаць толькі Хашчавацкага, Скрабца ды яшчэ пару прамоўцаў. Іншыя, нават апазыцыйныя кандыдаты, выглядаюць слаба. Бо калі няма рэальнага спаборніцтва, то нават добрыя спартоўцы трацяць спартовую форму.

Да таго ж варта адзначыць яшчэ адзін чыньнік. У краіне няма кансалтынгавых агенцтваў, якія б займаліся палітычнымі тэхналёгіямі, за грошы б дапамагалі кандыдатам ладзіць агітацыйныя кампаніі. У суседніх краінах такіх структураў вельмі шмат, гэта прыбытковы бізнэс. У Беларусі ў такіх арганізацыях няма патрэбы, бо няма выбараў.

Таму выступы ў тэхналягічным пляне вельмі слабыя. Кандыдаты кажуць нейкія зусім банальныя рэчы, нічым не выдзяляюцца, імкнуцца пералічыць шмат пытаньняў. У выніку — амаль нічым не запамінаюцца. Увогуле, якія выбары, такія і кандыдаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG