Паводле дадзеных інфармацыйнага агенцтва, дзевяціхвілінны ролік зьмяшчае зварот да прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна і пагрозы.
Хто апублікаваў відэа, не паведамляецца, але спасылка на ролік зьмяшчаецца ў запісе мэсэнджэра Telegram, які выкарыстоўваецца баевікамі экстрэмісцкай групоўкі, адзначае Reuters.
У канцы ліпеня кіраўнік расейскай Фэдэральнай службы бясьпекі Аляксандар Бортнікаў заявіў, што на кантролі расейскіх спэцслужбаў знаходзяцца больш за 200 патэнцыйных сьмяротнікаў.
Групоўка «Ісламская дзяржава» пакуль не дэкляравала датычнасьці да якіх-кольвек інцыдэнтаў у Расеі. У Францыі і Нямеччыне на працягу апошняга году адбылося некалькі тэрактаў, дачыненьне да якіх баевікі пацьвердзілі.