Выканаўчы дырэктар антытэрарыстычнага ведамства ААН Жан-Поль Ляборд сказаў, што, хоць тэрытарыяльная экспансія «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі і Іраку спынілася, групоўка па-ранейшаму ў стане ўчыняць тэракты, і варта чакаць новых нападаў.
Паводле Ляборда, «Ісламская дзяржава» завяршае трансфармацыю з ваенізаванай у чыста тэрарыстычную арганізацыю.
Ён адзначыў таксама, што асноўная колькасць тэрактаў ад 5 чэрвеня да 5 ліпеня былі ўчынены баевікамі «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку і ў Сірыі.