Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Караткевіч на Свабодзе

абноўлена

Ня стала журналісткі Вольгі Караткевіч, якая працавала з 1996 па 2009 год на Радыё Свабода.

29 чэрвеня каля 14:00 у Менску памерла беларуская журналістка, былая супрацоўніца Радыё Свабода Вольга Караткевіч.

Прычынай сьмерці стала цяжкае анкалягічнае захворваньне. Ёй было 43 гады.

Вольга Караткевіч нарадзілася 8 ліпеня 1972 году. Яна працавала на Радыё Свабода з 1996 па 2009 год. Усьвядоміла сябе беларускай дзякуючы Зянону Пазьняку.

Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Пісала вершы і прозу на беларускай мове, перакладала з польскай і ангельскай. У журналістыцы з 1994 году, працавала ў тэлекампаніі «ФІТ», на Радыё 101.2, беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, газэце «Наша Ніва».

Была сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Вольга Караткевіч напісала кнігу казак «Жыве на сьвеце шчасьце: казкі для дзяцей і дарослых».

Рыгор Барадулін пра Вольгу Караткевіч (з кнігі "Дуліна ад Барадуліна)

У Вольгі энэргіі й клёку
Хапае, каб быць прэзыдэнтшаю,
Каб браць гарады не з наскоку,
Пярэчыць праменіста змроку,
А змрок, як знарок, ані меншае.
Абмытай пяшчотнай залеваю,
У сэксе ёй быць каралеваю!

Вольга Караткевіч на Свабодзе

Вольга Караткевіч, вядучая эфіру "Радыё Свабода" 24-га сакавіка 2006г. Разгон намётавага лягеру.​


Павел Шарамет: «Галоўны варыянт Крамля — варыянт аб’яднаньня Інтэрвію з Паўлам Шарамэтам.

В.Корсак: «Да мяне ніколі ня чулі, што танец выкладаюць па-беларуску». Інтэрвію з Вольгай Корсак​, чэмпіёнкай сьвету ў спартовых танцах)

Зянон Пазьняк: «Нацыяналізм і дэмакратыя — сынонімы» (Інтэрвію з Зянонам Пазьняком)

«З чаго пачынаецца Жодзіна». «Вольная студыя» з Андрэем Хадановічам

Максім Жбанкоў: «Усё, што я рабіў у розных сфэрах, было шляхам да маёй уласнай свабоды». Гутарка з культуролягам і кінааналітыкам Максімам Жбанковым

Мадлен Олбрайт: «Кожная асоба павінна мець магчымасьць ісьці так далёка, як дазваляе талент»

Швэдзкі перакладчык Стафан Скот пра Васіля Быкава

Салжаніцын ведае, што Васіль Быкаў ня ўдзельнічаў у кампаніях супраць яго і кажа, што добра ставіцца да Быкава

Ігар Кулей: “З прозьвішчам Кулей лягчэй, чым з прозьвішчам Мілінкевіч”

Зянон Пазьняк: я буду ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году

ФОТАГАЛЕРЭЯ

Памяці Вольгі Караткевіч

1/15
2/15
3/15
Вольга Караткевіч, Сяргей Навумчык і Васіль Быкаў у студыі Свабоды. 12 верасьня 2001 году.  
4/15 Вольга Караткевіч, Сяргей Навумчык і Васіль Быкаў у студыі Свабоды. 12 верасьня 2001 году.  
Разам з Данчыкам 
5/15 Разам з Данчыкам 
Вольга Караткевіч 
6/15 Вольга Караткевіч 
Вольга Караткевіч побач з Вацлавам Гаўлам. 2003 год. 
7/15 Вольга Караткевіч побач з Вацлавам Гаўлам. 2003 год. 
Вольга Караткевіч з калегамі з радыё 101.2. 1995 альбо 1996 год.
8/15 Вольга Караткевіч з калегамі з радыё 101.2. 1995 альбо 1996 год.
Вольга Караткевіч з калегамі ў Празе. 2004 год 
9/15 Вольга Караткевіч з калегамі ў Празе. 2004 год 
Багдан Андрусішын, Сяргей Абламейка, Зьміцер Васількоў, Вольга Караткевіч, Сяргей Шупа, Аляксандар Лукашук, Сяргей Навумчык, Ганна Соўсь, Аляксей Знаткевіч, Алена Радкевіч, Алена Струвэ. Прага, 2006 год. 
10/15 Багдан Андрусішын, Сяргей Абламейка, Зьміцер Васількоў, Вольга Караткевіч, Сяргей Шупа, Аляксандар Лукашук, Сяргей Навумчык, Ганна Соўсь, Аляксей Знаткевіч, Алена Радкевіч, Алена Струвэ. Прага, 2006 год. 
Сьвяткаваньне Дня Волі 25 Сакавіка 2005 году. Прага, Альшанскія могілкі.
11/15 Сьвяткаваньне Дня Волі 25 Сакавіка 2005 году. Прага, Альшанскія могілкі.
Вольга Караткевіч з супрацоўнікамі Свабоды Алесем Пяткевічам, Віталём Тарасам, Ганнай Соўсь, Вячаславам Ракіцкім, Данчыкам, Вольгай Абламейкай. 2002 год 
12/15 Вольга Караткевіч з супрацоўнікамі Свабоды Алесем Пяткевічам, Віталём Тарасам, Ганнай Соўсь, Вячаславам Ракіцкім, Данчыкам, Вольгай Абламейкай. 2002 год 
Вольга Караткевіч з Івонкай Сурвілай
13/15 Вольга Караткевіч з Івонкай Сурвілай
<strong>&nbsp;</strong>Вольга Караткевіч з Васілём Быкавым, Івонкай Сурвілай і Сяргеем Навумчыкам
14/15  Вольга Караткевіч з Васілём Быкавым, Івонкай Сурвілай і Сяргеем Навумчыкам
15/15
Previous slide
Next slide

Вольга Караткевіч. Дэмакрат (Са Слоўніку Свабоды)


На пытаньне: хто ты? беларускі апазыянэр сьціпла адкажа: дэмакрат. На пытаньне — хто ёсьць прычынай жабрацтва насельніцтва, вялікая частка апошняга, грэбліва названая дэмакратамі электаратам, упэўнена й адкажа -дэмакрат. У палітычных дэбатах каля гарадзкіх пад’ездаў і на вясковых лаўках беларускі люд чахвосьціць хвалёную заходнюю дэмакратыю, якая навязвае братам па славянскай крыві свае, прымітыўныя як гамбургер, дэмакратычныя стандарты. А таксама корміць тутэйшага дэмакрата, адзінай работай якога — ладзіць пэрфомэнсы каля менскага опэрнага тэатру ці дыскрэдытаваць палітыку дэмакратычна абранага першага прэзыдэнта Беларусі ў якім-небудзь Страсбуры.

Чаму на постсавецкай прасторы так ня любяць дэмакратаў? Таму што апроч «прыхільніка дэмакратыі» для савецкага чалавека дэмакрат быў яшчэ «чальцом буржуазнай дэмакратычнай партыі». У гэтым азначэньні тлумачальнага слоўніка слова «дэмакратычнай» дакладна саступае па экспрэсіі слову «буржуазнай». Да таго ж першыя пазытыўныя дэмакраты хутка станавіліся злодзеямі — дэмакрат Гарбачоў разваліў краіну, Шушкевіч яму дапамагаў, а таксама будаваў лецішча маладэмакратычным шляхам — нібыта краў цьвікі. Калі ж слова дэмакрат вымаўляецца невыразна, прыглушана ці сьцяўшы зубы, адразу адчуваецца перадсьмяротная артыкуляцыя камунізму.
Цяпер сярод беларусаў ёсьць нацыянальны дэмакрат, хрысьціянскі дэмакрат, сацыяльны дэмакрат і лібэральны дэмакрат. Усе абсалютна розныя. Спароджаныя адной кволай дэмакратыяй, таму павязаныя адной мэтай — хутчэй гэтую дэмакратыю аднавіць.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG