Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў падвойнага тэракту ў прыгарадзе Дамаска ўзрасла да 12 чалавек


Ілюстрацыйнае фота. Квартал Саіда Зэйнаб у Даимаску
Ілюстрацыйнае фота. Квартал Саіда Зэйнаб у Даимаску

Выбухі прагрымелі ў шыіцкім квартале Саіда Зэйнаб на паўднёвых ўскраінах горада.

Колькасьць ахвяраў падвойнага тэракту ў прыгарадзе Дамаска ўзрасла да 12 чалавек, дзясяткі атрымалі раненьні. Пра гэта паведамляе агенцтва Сіньхуа са спасылкай на свае крыніцы.

Тэрарыст-сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне на ўскраіне раёна. Прычынай другога выбуху стаў начынены выбухоўкай аўтамабіль.

Паводле дадзеных агенцтва Reuters, адказнасьць за выбухі ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG