Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША нанесьлі ўдары па «Ісламскай дзяржаве» з авіяносца «Гары Трумэн»


Беспілотнік X-47B на палубе авіяносца "Гары Трумэн" (архіўнае фота)
Беспілотнік X-47B на палубе авіяносца "Гары Трумэн" (архіўнае фота)

ВМС ЗША не паведамляюць, ці знаходзіліся мэты ў Іраку або ў Сырыі.

Амэрыканскія зьнішчальнікі нанесьлі ўдары па пазыцыях групоўкі «Ісламская дзяржава» з авіяносца «Гары Трумэн», які знаходзіцца ў Міжземным моры. Пра гэта паведамілі Reuters прадстаўнікі ваенна-марскога флёту ЗША, адзначыўшы, што гэта быў першы ўдар з авіяносца па мэтам на Блізкім Усходзе з Міжземнага мора з часу вайны ў Іраку ў 2003 годзе.

Паведамляецца, што самалёты падняліся ў паветра з авіяносца пасьля таго, як ён увайшоў у Міжземнае мора праз Суэцкі канал. ВМС ЗША не паведамляюць, ці знаходзіліся мэты ў Іраку або ў Сырыі.

Прадстаўнік ВМС ЗША паведаміў, што сваімі дзеяньнямі авіяносец прадэманстраваў здольнасьць весьці бесьперапынную службу пры пераходзе з аднаго рэгіёну ў іншы.

Авіяносец «Гары Трумэн» і іншыя караблі ваенна-марской групы сталі асновай у барацьбе ЗША супраць мэтаў «Ісламскай дзяржавы», дзе яны нясуць службу ў апэратыўным раёне 5-га амэрыканскага флёту разам з францускім авіяносцам «Шарль дэ Голь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG