Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі, у Тартусе і Джабле 150 чалавек загінулі пры выбухах


Наступствы выбуху на аўтобусным прыпынку ў горадзе Джабле, паміж Латакіяй і Тартусам. 23 траўня 2016 году
Наступствы выбуху на аўтобусным прыпынку ў горадзе Джабле, паміж Латакіяй і Тартусам. 23 траўня 2016 году

Каля 150 чалавек загінулі і па меншай меры 200 атрымалі раненьні ў Джабле і Тартусе на міжземнаморскім узьбярэжжы Сырыі ў панядзелак. Выбухі адбыліся на тэрыторыі, кантраляванай урадам прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, дзе разьмешчаныя расейскія вайсковыя базы. Пра гэта паведамляе Рэйтэр са спасылкай на міжнародных назіральнікаў і дзяржаўныя СМІ Сырыі.

Групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за гэтыя тэракты, заявіўшы, што яе дзеяньні былі накіраваныя супраць алавітскай меншасьці прэзыдэнта Башара Асада.

«Сырыйская абсэрваторыя па правах чалавека» паведаміла, што 148 чалавек былі забітыя ў выніку тэрактаў, праведзеных пяцьцю тэрарыстамі-сьмяротнікамі, якія ўжылі выбуховыя прылады, усталяваныя ў аўтамабілях. Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што 78 чалавек былі забітыя ў раёне, кантраляваным сіламі Асада.

Тэракты такога кшталту былі першымі ў Тартусе, сталіцы правінцыі Тартус і месцы знаходжаньня расейскага ваенна-марскога аб’екта, а таксама ў Джабле ў правінцыі Латакія, побач з упраўленьнем расейскай авіябазы.

Крэмль заявіў, што тое, што адбываецца, падкрэсьлівае неабходнасьць прасоўвацца наперад на Жэнэўскіх мірных перамовах па Сырыі пасьля таго, як у красавіку перарвалася спыненьне агню, дасягнутае 27 лютага 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG