Пра гэта заявіла намесьніца начальніка інспэкцыі Галіна Гурыновіч.
«Калі да нас паступіць рашэньне ўраду аб вызваленьні ад выплаты падатку з Нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч, мы яго, вядома, выканаем, — сказала яна на прэс-канфэрэнцыі 16 сакавіка ў Менску, адказваючы на пытаньне БелаПАН. — Будзе рашэньне — будзе вызваленая, ня будзе — заплаціць».
«Я думаю, што падатковую дэклярацыю яна падасьць. Людзі такога рангу звычайна даходаў не хаваюць, усё ў іх адкрыта і празрыста, яны ніколі не ўхіляюцца ад выплаты падаткаў», — дадала Гурыновіч.
Раней у МПЗ заяўлялі, што пытаньне аб падаткаабкладаньні Нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч будзе вырашацца ў агульным парадку, калі ня зьявіцца адмысловы ўказ прэзыдэнта.
Сума прэміі, атрыманай пісьменьніцай, — «гэта ўзаемаадносіны Алексіевіч і падатковых органаў», і ў яе ёсьць права, як і ўва ўсіх грамадзян, да 1 сакавіка 2016 году падаць падатковую дэклярацыю, у якой пазначыць у тым ліку суму прэміі, і заплаціць падаходны падатак, стаўка якога складае 13%, заявіў 10 сьнежня прэс-сакратар МПЗ Сяргей Шкут.
Ён адзначыў, што льготаў, якія тычацца Нобэлеўскай прэміі, у беларускім Падатковым кодэксе няма — ёсьць толькі льготы ў адносінах да дзяржаўных і прэзыдэнцкіх прэміяў. Існуе магчымасьць надаваць індывідуальныя падатковыя льготы ўказам прэзыдэнта, але гэта не ўваходзіць у кампэтэнцыю МПЗ, дадаў прэс-сакратар.
Першыя прэміі Фонду Нобэля, створанага ў 1900 годзе з пачатковым капіталам у 31,6 млн швэдзкіх крон (у цяперашніх цэнах гэта прыкладна 1,65 млрд крон), складалі 150 тыс. крон. Цяпер прэмія складае 8 млн крон, або 953 тыс. даляраў ЗША.
Інспэкцыя гатовая не спаганяць падатак з Нобэлеўскай прэміі Алексіевіч. Калі дазволіць урад

Інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах па Менску гатовая выканаць рашэньне ўраду аб вызваленьні ад выплаты падатку з Нобэлеўскай прэміі пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, калі яно будзе прынятае.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1