Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музэй ксяндза Чарняўскага на Валожыншчыне асьвецяць 23 студзеня


Уладзіслаў Чарняўскі
Уладзіслаў Чарняўскі

Да 100-годзьдя ксяндза Ўладзіслава Чарняўскага жыхары Валожыншчыны плянуюць імпрэзы ягонай памяці, і галоўная зь іх — адкрыцьцё музэя сьвятара.

14 студзеня 2016 году споўнілася 100 год з нараджэньня першага сьвятара, які пачаў маліцца па-беларуску ў касьцёле часоў савецкай улады, рупліўца беларушчыны і перакладчыка Бібліі ксяндза Ўладзіслава Чарняўскага. У вёсцы Вішнева Валожынскага раёну, дзе доўгі час працаваў сьвятар і дзе ён цяпер пахаваны, ствараюць музэй Чарняўскага, касьцёл плянуе асьвяціць яго 23 студзеня.

Як распавёў Свабодзе ксёндз Юзэф зь Вішнева, сярод мясцовых жыхароў багата шанавальнікаў Чарняўскага:

«У суботу, 23 студзеня, аб 11 гадзіне будзе сьвятая імша ў касьцёле, потым — асьвячэньне музэю Ўладзіслава Чарняўскага, яшчэ будуць мерапрыемствы ў клюбе. Наколькі ўсё шырока будзе, не магу сказаць, наколькі надвор’е дасьць — калі завея будзе, многія мо даехаць ня змогуць. Але калі надвор’е будзе добрае, усё будзе вельмі цудоўна.

Ён быў блізкі людзям, таму многа яго шанавальнікаў, тых, каго ён падтрымаў, за каго маліўся, каму ён дапамог, парадзіў добра.

Яго памяць ушаноўваюць тут, бо гэта быў ксёндз, які амаль паўстагодзьдзя прапрацаваў на Віншеўшчыне, многіх ведаў, многіх вянчаў. У той час, калі касьцёлы былі закрытыя, гэта быў адзіны касьцёл, які тут мог прытуліць людзей, прагных да веры. Ён працаваў над тым, каб пашырыць беларускую мову у рэлігійным жыцьці, малітвы перакладаў... Ён быў блізкі людзям, таму многа яго шанавальнікаў, тых, каго ён падтрымаў, за каго маліўся, каму ён дапамог, парадзіў добра. Гэта ініцыятыва народная, хочуць яго ўшанаваць, я як сьвятар магу гэта толькі падтрымаць, парадавацца за іх».

Мясцовыя ўлады выдзелілі пакой для музэя ў Доме культуры. Галоўнымі арганізатарамі, натхняльнікамі і стваральнікамі музэю застаюцца мясцовыя жыхары. Нефармальны іхні лідэр — Тэрэза Бітэль. Яна захоўвае будучыя музэйныя экспанаты — фотаархіў, бібліятэку ксяндза Ўладыслава, ягоныя рукапісы, асабістыя рэчы — студэнцкую кніжку, пэнсійнае пасьведчаньне, падзякі ад міжнародных арганізацыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG