Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане абвесьцяць першых ляўрэатаў прэміі імя Магніцкага


Сяргей Магніцкі
Сяргей Магніцкі

У панядзелак, 16 лістапада, у Лёндане абвесьцяць першых ляўрэатаў прэміі імя Сяргея Магніцкага. Яе заснавалі пры садзейнічаньні некалькіх міжнародных арганізацыяў Вялікабрытаніі, краінаў ЭЗ, ЗША і Канады.

Чакаецца, што прэміяй імя Сяргея Магніцкага штогод будуць адзначаць журналістаў, палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і юрыстаў за значны ўнёсак у захаваньне і разьвіцьцё правасудзьдзя і абароны правоў чалавека.

Прэмія будзе прысуджацца агулам у 9 намінацыях: за лепшае журналісцкае расьсьледаваньне, за палітычную дзейнасьць у ЗША і Эўропе па ўмацаваньні правоў чалавека, за грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць, за ўнёсак у глябальную кампанію Магніцкага, за асьвятленьне яго справы ў Эўропе, за прававую абарону правоў чалавека і за ўнёсак у разьвіцьцё дэмакратыі.

Дату абвяшчэньня ляўрэатаў прэміі імя Сяргея Магніцкага выбралі невыпадкова. 16 лістапада — шостая гадавіна сьмерці юрыста ў 2009 годзе ў сьледчым ізалятары «Матроская цішыня».

Юрыст фонду Hermitage Сяргей Магніцкі стаў вядомым сусьветнай грамадзкасьці пасьля таго, як паведаміў пра факт крадзяжу звыш 5 мільярдаў рублёў чыноўнікамі зь бюджэту Расеі.

Сяргей Магніцкі быў арыштаваны паводле абвінавачваньня ў нясплаце падаткаў і памёр у расейскім СІЗА, паводле афіцыйнай вэрсіі, ад сардэчнай недастатковасьці. Сапраўдныя прычыны яго сьмерці, як лічыць сям’я Магніцкага і праваабаронцы, палягалі ў «неаказаньні мэдыцынскай дапамогі», жахлівых ўмовах ўтрыманьня і, магчыма, наўмысных катаваньнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG