Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамяльчук: «Чаму не ўшаноўваюць ахвяраў сталінскага тэрору? Бо няма адмашкі з Расеі!»


«Чаму цяперашняя ўлада ня хоча належным чынам ушаноўваць памяць ахвяраў сталінскага тэрору?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

Наўпроставы лінк

Сваяк рэпрэсаваных: «Я думаю, што некаторыя дзеяньні ўлада робіць са згоды Расеі. Тое, што яны зробяць тут, гэта фактычна супраць КДБ, супраць таго ж Пуціна. Калі адмашка будзе, што можна ўшанаваць. Будуць у такім разе і помнікі. Самі рызыкаваць ня будуць. У мяне маміны цётка, чатыры дзядзькі — усе пацярпелі як польскія шпіёны. Адзін толькі вярнуўся зь лягераў, які ўсё падпісаў. Яму проста далі вялікі тэрмін. Яны жылі ў Брагінскім раёне».

Кабета: «Я думаю, што час яшчэ не прыйшоў. Прыйдзе — і абавязкова ўшануюць. Праходзяць стагодзьдзі, і мы ўспамінаем нейкія падзеі, і гэта таксама. Усё стане на свае месцы. Салжаніцына дазволілі чытаць? Дазволілі! Так і гэта ўсё будзе».

Цяпер кожны за сябе — ніхто ні за кога асабліва не хвалюецца, ня думае. Так і начальства.

Гараджанін у гадах: «Цяпер кожны за сябе — ніхто ні за кога асабліва не хвалюецца, ня думае. Так і начальства. Як кажуць, свая кашуля бліжэй да цела. Гэта трэба сабрацца і мітынгамі іх прымусіць, каб падумалі».

Пэнсіянэр: «А дзе хочуць увекавечыць? Я сам жыў у час тых падзеяў. Ня ведаю, ці варта? Можа, трэба дараваць усе тыя справы».

Беларускі грузін: «Я ніколі не пагаджаўся, што гэта сталінскі тэрор. Дык што, Сталін настолькі быў нечалавек? Гэта ня ён зьнішчаў — зьнішчалі блізкія да яго людзі. Народ усёй праўды ня ведае. Гэта ж трэба народ падрыхтаваць, давесьці да яго, каб ён усё ведаў і пагадзіўся».

Кабета сярэдніх гадоў: «Можа, ім гэта нявыгадна, бо яны ж правіцелі. Усё гэта, пэўна, зьвязана паміж сабою. Кожны правіцель ня хоча, каб іншага правіцеля асуджалі, бо, можа, сам такі».

Кожны правіцель ня хоча, каб іншага правіцеля асуджалі, бо, можа, сам такі.

Асьцярожны гараджанін: «Ня ведаю, не задумваўся над гэтым. Проста пра гэта памятаю. Іншыя таксама памятаюць. А што тыя помнікі? Так сабе!»

Ціхі сталініст: «Калі закранаць сталінскія рэпрэсіі, то трэба разглядаць усю гісторыю. А гісторыя Сталіна — гэта даволі цікавая рэч. Ёсьць у ёй і нэгатыў, ёсьць і прагрэс. Ён жа зрабіў Савецкі Саюз».

Пэнсіянэрка: «Напэўна, бракуе грошай, каб падымаць гэтае пытаньне».

Студэнт: «Я думаю, што гэта пытаньне часу. Магчыма, усё атрымаецца, і мы ўшануем усе гэтыя ахвяры».

Рабочы: «Хтосьці гэтага ня хоча — для нас гэта сакрэт».

Інвалід: «Улады ня хочуць паказваць, што ня трэба рабіць. Усякіх там апанэнтаў каб да сьцяны ня ставілі, вучыцца дамаўляцца. Людзі ўжо забыліся, і каб ня згадвалі пра тое».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG