Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігу пра сьмяротнае пакараньне павязуць па гарадах Беларусі


Паліна Сьцепаненка
Паліна Сьцепаненка

Дакумэнтальная кніга «Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі» выйдзе на ангельскай мове. Яе плянуецца прэзэнтаваць у Осла на шостым міжнародным кангрэсе супраць сьмяротнага пакараньня.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла актывістка кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» Паліна Сьцепаненка, якая разам з каардынатарам кампаніі Андрэем Палудам і журналісткай Адар’яй Гуштын зьяўляецца ўкладальніцай кнігі.

Прэзэнтацыя кнігі ўжо прайшла ў віленскім музэі ахвяр генацыду, а таксама ў Менску. Неўзабаве яе прадставяць у Воршы і іншых гарадах Беларусі.

«Упершыню выйшла такая зьмястоўная кніга. Там ёсьць агляд гісторыі сьмяротнага пакараньня ў Беларусі — ад сярэднявечча да нашых часоў. Раней такога тэксту ніколі не было. Там сабраны плён дзейнасьці па гэтай тэме праваабарончага цэнтру „Вясна“ пачынаючы ад 1998 году. А гэта і лісты сьмяротнікаў, якія нам прыходзілі з-за кратаў, іх сьведчаньні. Тут жа вялікае інтэрвію з былым начальнікам СІЗА № 1 у Менску Алегам Алкаевым, пад кіраўніцтвам якога было зьдзейсьнена каля 150 сьмяротных прысудаў. Там многа нюансаў раскрываецца ў тым ліку па справе зьніклых палітыкаў. У кнізе многа ілюстрацый. На вокладцы — форма сьмяротніка Аляксандра Грунова, якую яго маці атрымала па пошце пасьля выкананьня прысуду. Мэта нашай кнігі — задакумэнтаваць усе найбольш яскравыя факты. Мы перапісваліся ў 1998 годзе з Іванам Фаміным, якога расстралялі за чужую віну, і Алег Алкаеў пацьвердзіў, што гэта быў самаабгавор. Пра яго мы таксама згадваем», — апавяла карэспандэнту Свабоды Паліна Сьцепаненка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG