Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасла Расеі ў Варшаве выклікаюць у МЗС Польшчы з-за інтэрвію


Варшава, будынак МЗС Польшчы
Варшава, будынак МЗС Польшчы

Амбасадар Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў будзе выкліканы ў МЗС Польшчы ў панядзелак, пасьля таго як ён заявіў у інтэрвію, што Польшча часткова вінаватая ў пачатку Другой сусьветнай вайны.

У інтэрвію, якое трансьлявалася тэлекампаніяй TVN24 у пятніцу ўвечары, пасол Сяргей Андрэеў заявіў, што адной з прычын уварваньня нацысцкай Нямеччыны сталі дзеяньні польскіх уладаў, якія неаднаразова блякавалі фармаваньне кааліцыі супраць Бэрліну напярэдадні канфлікту.

Андрэеў таксама заявіў, што польска-расейскія адносіны цяпер горшыя, чым калі-небудзь за папярэднія 70 гадоў, паколькі Варшава палічыла за лепшае замарозіць палітычныя і культурныя кантакты краін.

Акрамя таго, на думку пасла, уварваньне СССР у Польшчу ў 1939 годзе ня можа лічыцца агрэсіяй.

Польскі МЗС у суботу заявіў, што пасол «падрывае гістарычную праўду» і, відаць, спрабуе апраўдаць злачынствы сталінізму.

«Расейскі амбасадар будзе выкліканы МЗС у панядзелак, каб прадстаўнік МЗС растлумачыў яму гэтае пытаньне ў ходзе гутаркі», — цытуе Reuters міністра замежных спраў Польшчы Гжэгажа Схетыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG