Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За мінулыя суткі ў зоне АТА расейскія баевікі стралялі больш за 170 разоў


Рэактыўныя сыстэмы залпавага агню БМ-21 «Град», ілюстрацыйнае фота
Рэактыўныя сыстэмы залпавага агню БМ-21 «Град», ілюстрацыйнае фота

Пятніца стала самым «гарачым» днём за апошнія месяцы ў зоне АТА.

Агулам на працягу мінулых сутак баевікі 175 раз парушалі рэжым спыненьня агню. 25 разоў яны ўжывалі артылерыю, 64 — мінамёты, 19 — рэактыўныя сыстэмы залпавага агню БМ-21 «Град», 93 — стралковую зброю і гранатамёты.

«З 18 гадзінаў і да паўночы расейскія тэрарыстычныя войскі засяродзілі абстрэлы ўкраінскіх пазыцыяў на Данецкім кірунку. Так, у канцы сутак пад агнём 120-мілімэтровых мінамётаў 5 разоў апынуліся нашы апорныя пункты ў Краснагораўцы. Каля 21 гадзіны па Аўдзееўцы, а амаль а 22-й — па пасёлках Навасёлаўка, Нованахімаўка, Новаміхайлаўка, Новабахмутаўка, Вадзяное біла варожая артылерыя калібра 152 мілімэтра. А з 21.50, у чарговы раз цынічна парушыўшы мірныя дамоўленасьці, баевікі з «Градаў» з боку шахты Абакумава, вялі агонь па Невельскім, Пясках, Вопытным, Вадзяным. Таксама з 22-х да 22.25 па нашых пазыцыях у населеным пункце Першамайскае працавала варожая артылерыя калібра 152 мілімэтра і «Грады», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-цэнтру АТА.

У раёне Марыюпаля ўвечары пятніцы баевікі двойчы з рэактыўнай артылерыі і адзін раз з 120-мілімэтровых мінамётаў білі па Талакоўцы. На Арцёмаўскім напрамку, з 18 гадзін і да паўночы, пад агонь артылерыі патрапілі пазыцыі сіл АТА ў Дзяржынску, Ленінскім, Санжароўцы. А каля паловы на дзявятую вечара баевікі з танкаў і 120-мілімэтровых мінамётаў білі па пасёлку Зайцава.

«Акрамя таго, мэтанакіравана руйнуючы інфраструктуру Данбаса, у 22.25 па жылых кварталах Аўдзееўкі, а ў 23.45 па Паўлопалю злачынцы білі з «Градаў», — паведамляе прэс-цэнтар АТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG